Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па ўказе Лукашэнкі створаны Наваполацкі НПЗ


Адкрытае акцыянернае таварыства «Наваполацкі НПЗ» зарэгістраванае ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Разам з «Нафтанам» і «Мазырскім НПЗ» гэта трэцяе нафтаперапрацоўчае ААТ у Беларусі.

Прадпрыемства створанае на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі ад 7 траўня. Указ прадугледжвае стварэньне на базе «Наваполацкага заводу бялкова-вітамінавых канцэнтратаў» інавацыйнай вытворчасці па перапрацоўцы нафты і іншай вуглевадароднай сыравіны магутнасцю 1,5 мільёна тон на год і тэрміналу па захоўваньні і перавальваньні вуглевадароднай сыравіны і нафтапрадуктаў прапускной здольнасцю 1,5 мільёна тон на год. Рэалізоўваць інвэстыцыйны праект будзе ТАА «Інтэрсэрвіс», якое, паводле дамовы, мусіць за гэты інвэставаць у ААТ 270 мільёнаў даляраў. Паводле інфармацыі некаторых СМІ, «Інтэрсэрвіс» з’яўляецца адной з ключавых беларускіх кампаній, занятых у экспарце растваральнікаў і разбаўляльнікаў у краіны Балтыі, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG