Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Сырыі, Дамаску, адбываюцца баі. Відавочцы называюць іх найбольш жорсткімі ад пачатку канфлікту ў гэтай краіне.

У многіх кварталах вядуцца перастрэлкі, у тым ліку з ужываньнем мінамётаў. Найбольш інтэнсіўныя баі ідуць у паўднёвай частцы гораду. Вайсковыя аддзелы перакрылі дарогу, якая вядзе на лётнішча.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжу заявіў учора, што кваліфікуе канфлікт у Сырыі як грамадзянскую вайну.

Тым часам міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў зьвінаваціў краіны Захаду ў шантажы Расеі з мэтай схіліць яе падтрымаць новую рэзалюцыю ААН, якая б прадугледжвала санкцыі супраць афіцыйнага Дамаску.

Прамаўляючы ў Маскве пры пачатку перамоваў зь міжнародным пасланцом ААН у Сырыі Кофі Ананам, Лаўроў адзначыў, што ў выпадку непрыняцьця праекту рэзалюцыі, Захад зьбіраецца адклікаць з Сырыі міжнародных назіральнікаў, чый мандат завяршаецца 20 ліпеня. Пры гэтым ён зазначыў, што патрабаваць ад Масквы, каб тая заклікала свайго саюзьніка Башара Асада сысьці ў адстаўку – нерэалістычна.

На відэа: паўстанцы вядуць бой на вуліцах Дамаску

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG