Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ацэначная місія БДІПЧ АБСЭ сустрэлася зь Ярмошынай


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

16 ліпеня ў Беларусь прыехала ацэначная місія Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ па назіраньні за выбарамі.

У склад ацэначнай місіі ўваходзяць экспэрты, якія вызначаць колькасны склад місіі назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі. Канчатковае рашэньне прыме кіраўніцтва АБСЭ.

З прадстаўнікамі місіі сустрэлася старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Для інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА яна заявіла: «Адбылася вялікая і добрая размова, і, здаецца, мы разьвіталіся цалкам задаволеныя адзін адным».

12-13 ліпеня Лідзія Ярмошына, якая знаходзіцца ў сьпісе невыязных Эўразьвязу, удзельнічала ў Вене ў нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЭ. Абставіны яе візыту дагэтуль застаюцца няяснымі. Толькі 13 ліпеня амбасада Аўстрыі ў Маскве прызнала, што менавіта ў іх Лідзія Ярмошына атрымала шэнгенскую візу.

Назіральнікі ад АБСЭ былі запрошаныя беларускім бокам для назіраньня за выбарчай кампаніяй у парлямэнт.

Місія прабудзе ў Беларусі да 18 ліпеня. Па выніках візыту будзе прынятае рашэньне пра колькасьць назіральнікаў ад АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG