Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шматтысячны антыядзерны мітынг у Токіё


У сталіцы Японіі сёньня прынамсі сто тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу з патрабаваньнем адмовы ад атамнай энэргетыкі.

Акцыя прайшла напярэдадні паўторнага ўводу ў эксплюатацыю рэактара на атамнай электрастанцыі «Охі» – у адпаведнасьці з рашэньнем японскага ўраду.

Да гэтага больш за год усе 50 японскіх рэактараў былі адключаныя пасьля аварыі на АЭС «Фукусіма-Даічы», якая адбылася вясной 2011 году ў выніку моцнага землятрусу і цунамі.

Арганізатары сёньняшняга мітынгу асьцерагаюцца, што ўлады перагледзяць прынятае пасьля аварыі на Фукусіме рашэньне аб адмове ад атамнай энэргіі. Актывісты заяўляюць, што сабралі каля сямі з паловай мільёнаў подпісаў пад пэтыцыяй з патрабаваньнем цалкам спыніць эксплюатацыю атамных электрастанцый.
XS
SM
MD
LG