Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка і Стэфановіч абскарджваюць забарону на выезд


Праваабаронцы Андрэй Бандарэнка і Валянцін Стэфановіч абскарджваюць рашэньне ўладаў аб уключэньні іх у сьпіс невыязных зь Беларусі.

Скаргу 16 ліпеня пачаў разглядаць суд Цэнтральнага раёна Менску. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў на працэс не зьявіўся. Па гэтай прычыне суд перанесены на 20 ліпеня.

Сёньня ж гэты суд адклаў разгляд аналягічнай скаргі старшыні БХК Алега Гулака на 20 ліпеня з-за таго, што не зьявіўся на працэс прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.
XS
SM
MD
LG