Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радыё Свабода запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?»

Да канца лета мы прымаем яскравыя і адметныя аўтарскія фатаздымкі нашых чытачоў і слухачоў, якія адлюстроўваюць асаблівасьці адпачынку па-беларуску ды адказваюць на пытаньне: як і дзе адпачываюць беларусы?

Дасылайце свае фотаназіраньні разам з кантактнымі дадзенымі на e-mail: radiosvaboda@gmail.com з пазнакаю «фатаконкурс», выкладайце ў twitter з пазнакаю @svaboda ці адразу ў альбом у суполцы Радыё Свабода ў vk.

Па выніках адбору журы і па ацэнках папулярнасьці ў сацыяльных сетках аўтары лепшых фатаздымкаў атрымаюць прыемныя і цікавыя падарункі ад Радыё Свабода. Кожны тыдзень на сайце Радыё Свабода будуць публікавацца лепшыя фатаздымкі тыдня.
XS
SM
MD
LG