Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Францыі – пра вязьняў беларускай Бастыліі


Мішэль Рэнэры

Мішэль Рэнэры

На прыёме, прысьвечаным нацыянальнаму сьвяту Францыі – Дню ўзяцьця Бастыліі, францускі пасол Мішэль Рэнэры прыгадаў пра беларускіх палітвязьняў. Прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі праігнаравалі ўрачысты прыём у пасольстве Францыі з нагоды сьвяткаваньня.

Сваю прамову францускі пасол сказаў па-беларуску.

Як паведаміў «Беларускаму партызану» палітык і былы палітвязень Сяргей Скрабец, спадар Рэнэры сказаў: «Мне вельмі шкада, што сёньня ня ўсе сябры змаглі прысутнічаць на нашай сьвяточнай вечарыне. Я перадаю прывітаньне Алесю Бяляцкаму празь яго жонку і Мікалаю Статкевічу... Я глыбока шкадую пра тых людзей, якія не змаглі таксама сёньня прысутнічаць, баючыся страціць працу.

Я высока цаню прафэсіяналізм спадара Мартынава. Хачу адзначыць, што дыпляматыя – гэта не супэрмаркет, у якім што хачу – тое бяру, а што не хачу, то пакідаю. Дыпляматыя – гэта цэлы комплекс, які прымаеш ці не прымаеш. Я знаходжуся тут, у Беларусі, ня толькі для таго, каб рэклямаваць францускі каньяк, віно, францускую культуру, але і для таго, каб гаварыць аб правах чалавека, аб дэмакратычных свабодах».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG