Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запрасіў місію назіральнікаў СНД на парлямэнцкія выбары.Падчас сустрэчы ў Менску са старшынёй выканаўчага камітэта СНД Сяргеем Лебедзевым, ён прапанаваў Лебедзеву ўзначаліць гэтую місію.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь заўсёды з задавальненьнем запрашае місію назіральнікаў ад СНД.

"Мы хочам, каб вы яе ўзначалілі, бо давер да вас у Беларусі высокі, прытым ва ўсіх інстытутаў улады. Мы тут нічога не хаваем, вы гэта ведаеце", - сказаў кіраўнік Беларусі.

"Выбары мы хочам правесьці адкрыта, транспарэнтна, годна. А галоўнае, каб выбары былі легітымныя. А гэта залежыць ад таго, наколькі свабодным будзе волевыяўленьне", - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што на ўзроўні кіраўніцтва краіны праведзены шэраг нарад па выбарчай кампаніі, "усе атрымалі ўказаньні, органы, якія будуць праводзіць выбары, сфармаваны", перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG