Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бронзавыя папа і Рэйган у гданьскім парку


Помнік папу Рымскаму Яну Паўлу II і прэзыдэнту ЗША Рональду Рэйгану быў адкрыты ў суботу ў адным з паркаў Гданьску.

Бронзавая кампазыцыя заснаваная на фотаздымку карэспандэнта агенцтва Associated Press Скота Сьцюарта 1987 году, зробленым падчас сустрэчы рымскага пантыфіка і прэзыдэнта ў Маямі, штат Флярыда. Гэта была другая сустрэча Яна Паўла II і Рэйгана, першая адбылася за пяць гадоў да гэтага ў Ватыкане.

Помнік уяўляе сабой дзьве постаці вышынёй больш за два мэтры, якія ідуць па паркавай сьцежцы. Сродкі на помнік зьбірала мясцовая асацыяцыя «Годнасьць».

На адкрыцьці помніка прысутнічалі некалькі сотняў чалавек, у тым ліку вэтэраны польскага руху «Салідарнасьць». Выступоўцы адзначалі ўнёсак амэрыканскага прэзыдэнта і папы Рымскага ва ўмацаваньне прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Польшчы ў канцы 1980-х гадоў.

Ян Павел II быў кіраўніком Рымскай каталіцкай царквы з 1978 году да сваёй сьмерці ў 2005 годзе. Рэйган стаў 40-м прэзыдэнтам ЗША ў 1981-м годзе і заставаўся на гэтай пасадзе 2 чатырохгадовых тэрміны. Ён памёр у 2004 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG