Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў зьбіраецца ў Менск


Дзьмітры Мядзьведзеў

Дзьмітры Мядзьведзеў

У Менску пад старшынствам прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева 18 ліпеня адбудзецца пасяджэньне савету міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае БелТА.

Паводле Рапоты, усяго ў парадак дня пасяджэньня саюзнага саўміну ўключана каля двух дзясяткаў пытаньняў. Сярод іх пытаньне пра льготны праезд пэнсіянэраў у транспарце і доступ да сакрэтнай інфармацыі для грамадзянаў абедзьвюх краін.
XS
SM
MD
LG