Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Дзяржаўны сакратар ЗША Гілары Клінтан прыбыла ў Ізраіль сёньня раніцай для перамоваў з прэм'ер-міністрам Біньямінам Нэтаньягу. Тупік у палестына-ізраільскіх мірных перамовах і ядзерная праграма Ірану будуць, як чакаецца, галоўнымі тэмамі перамоваў Клінтан з ізраільскім кіраўніцтвам.

Клінтан прыбыла ў Тэль-Авіў пасьля двухдзённага візыту ў Эгіпет, дзе яна сустрэлася зь нядаўна абраным прэзыдэнтам краіны Махамадам Мурсі і кіраўніком вышэйшай вайсковай рады Эгіпту маршалам Хусэйнам Тантаўі. Дзяржсакратар ЗША выказала падтрымку дэмакратычным пераўтварэньням у Эгіпце, яна заклікала вайскоўцаў перадаць цывільнаму кіраўніцтву краіны як мага больш паўнамоцтваў і засяродзіцца выключна на пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны.

Клінтан таксама ізноў адкрыла кансулят ЗША ў партовым горадзе Александрыі. Падчас яе паездкі ў Александрыю праціўнікі прэзыдэнта Мурсі закідалі картэж дзяржсакратара ЗША памідорамі і чаравікамі.
XS
SM
MD
LG