Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыю будуць судзіць па новых правілах


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад і ачольнік Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа Якаб Келенбергер, перамовы ў Дамаску, 5 верасьня, 2011

Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад і ачольнік Міжнароднага камітэту Чырвонага крыжа Якаб Келенбергер, перамовы ў Дамаску, 5 верасьня, 2011

Канфлікт у Сырыі перарос у поўнамаштабную грамадзянскую вайну, што абавязвае бакі канфлікту прытрымлівацца Жэнэўскай канвэнцыі

Канфлікт у Сырыі перарос у поўнамаштабную грамадзянскую вайну, што абавязвае бакі канфлікту прытрымлівацца Жэнэўскай канвэнцыі аб вядзеньні баявых дзеяньняў і пагражае парушальнікам абвінавачаньнямі ў ваенных злачынствах. З такой заявай выступіў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа, які назірае за выкананьнем Жэнэўскай канвэнцыі ў сьвеце, перадае Бі-бі-сі.

Тым часам назіральнікі ААН вядуць перамовы аб падаўжэньні свайго мандату, які заканчваецца ў наступную пятніцу. Адначасова краіны Захаду спрабуюць у тэрміновым парадку пераканаць Расею і Кітай падтрымаць больш дзейсную рэзалюцыю па Сірыі, якая прадугледжвае санкцыі супраць рэжыму Асада.
XS
SM
MD
LG