Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Конга: паўстанцы пагражаюць міратворцам ААН


Назіральнікі ААН прызямляюцца ў Паўночным Ківу, сакавік, 2010

Назіральнікі ААН прызямляюцца ў Паўночным Ківу, сакавік, 2010

Гэтаму папярэджаньню папярэднічаў абстрэл з баявога верталёта ААН пазыцый паўстанцаў у правінцыі Паўночнае Ківу.

Паўстанцы на ўсходзе Конга папярэджваюць міратворцаў ААН, што будуць разглядаць іх як «праціўніка», калі міжнародныя сілы не дадуць тлумачэньняў адносна сваіх дзеяньняў і не ўстрымаюцца ў далейшым ад нападаў.

Гэтаму папярэджаньню папярэднічаў абстрэл з баявога верталёта ААН пазыцый паўстанцаў у правінцыі Паўночнае Ківу.

У лісьце, накіраваным паўстанцамі на імя Генэральнага сакратара ААН, копія якога ў нядзелю трапіла ў рукі карэспандэнту Associated Press, гаворыцца, што пры абстрэле загінулі мірныя жыхары. Аднак, ніякіх дакладных дадзеных аб стратах не прыводзіцца.
XS
SM
MD
LG