Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы – акцыя памяці забітай праваабаронцы


Сёньня ў Парыжы прайшла акцыя памяці Натальлі Эстэміравай, якая тры гады таму была выкрадзеная ў Чачні і празь некалькі гадзін забітая ў Інгушэціі.

Як распавёў адзін з арганізатараў акцыі Аляксей Пракоп'еў, які прадстаўляе арганізацыю «Русі – Лібэртэ», у цэнтры Парыжа на плошчы Стравінскага сабраліся прыкладна 30 чалавек. Яны ляжалі на зямлі з завязанымі ратамі, кожны трымаў партрэт забітай праваабаронцы. Дзясяткі парыжан праходзілі каля месца акцыі, спыняліся і чыталі лёзунгі, якія заклікаюць да абароны свабоды слова ў Расеі і неадкладнага расьсьледаваньня забойства Эстэміравай.

Паводле Пракоп'ева, расейскія праваабаронцы ў Францыі памятаюць усіх забітых у Расеі праваабаронцаў і журналістаў і патрабуюць ад расейскіх уладаў гарантаваць абарону тых, хто цяпер актыўна выступае за разьвіцьцё свабоды слова і прынцыпаў дэмакратыі.

Акцыя ў Парыжы праводзілася сумесна з францускім аддзяленьнем праваабарончай арганізацыі «Міжнародная Амністыя».
XS
SM
MD
LG