Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны сьпіс ахвяраў паводкі на Кубані


Адміністрацыя Крымскага раёну Краснадарскага краю Расеі апублікавала на сваім сайце ў Інтэрнэце сьпіс загінулых ад паводкі ў мінулыя выходныя.

У ім значацца прозьвішчы 152 чалавек і адзін нявысьветлены мужчына. Разам з тым, паводле МНС, у выніку паводкі загінуў 171 чалавек, яшчэ 5 лічацца зьніклымі бязь вестак. Актывісты са спасылкай на мясцовых жыхароў пішуць у Твітэры пра тысячы ахвяр стыхіі.

На аднаўленьне горада Крымск, найбольш пацярпелага ад паводкі на Кубані, улады вылучаць амаль 9 мільярдаў рублёў. У горад працягваюць прыбываць дадатковыя атрады ратавальнікаў і валанцёры. Ачыстка вуліц ад сьмецьця і бруду працягваецца. Сёньня пачалася выплата кампэнсацый тым, хто страціў маёмасьць.

Разам з тым, дапамога патрабуецца і разьмешчаным побач з Крымскам населеным пунктам. Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Электрон FM», якая ў простым эфіры каардынуе працу валанцёраў, распавёў Радыё Свабода, што да жыхароў хутароў Шаптальскі і Армянскі амаль не паступаюць гуманітарныя грузы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG