Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія літоўцы адзначылі ўгодкі Грунвальда


Удзельнікі сьвята на падворку Старога замка

Удзельнікі сьвята на падворку Старога замка

15 ліпеня ў Горадні літоўцы адзначылі 602-я ўгодкі перамогі пад Грунвальдам.

Прадстаўнікі гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня літоўцаў «Тэвіне» ўсклалі кветкі да статуі вялікага князя Вітаўта, што стаіць паміж Новым і Старым каралеўскімі замкамі. Затым на падворку Старога замка, збудаванага Вітаўтам, адбыўся канцэрт.

Як паведаміў стваральнік «Тэвіне» Альгіс Дзіргінчус, на сьвяце прысутнічалі дыпляматы зь літоўскага генконсульства ў Горадні, прыехалі зь Літвы прадстаўнік Сэйма, намесьнік кіраўніка горада Лазьдзіяй. Зь Беларусі сабраліся ўдзельнікі ўсіх літоўскіх суполак, апроч менскай, паведаміў спадар Дзіргінчус.
Кветкі да помніка вялікаму князю Вітаўту

Кветкі да помніка вялікаму князю Вітаўту


Гарадзенскія ўлады грунвальдзкія ўгодкі не адзначаюць, у гэты час у іх іншае сьвята – 68-я гадавіна вызваленьня горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак на грунвальдзкія ўгодкі былі запрошаныя чатыры ўдзельнікі гарадзенскага клюбу «Кром», якія надалі сьвяту адпаведны гістарычны выгляд. Яны маюць рыцарскія дасьпехі, якія былі ва ўжытку ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім, патлумачылі «кромаўцы».
Рыцары з «Крома» ахоўваюць браму Старога замка

Рыцары з «Крома» ахоўваюць браму Старога замка


Альгіс Дзіргінчус таксама паведаміў, што сёньня яны вырашылі адначасова адзначыць Дзень літоўца, які будзе пасьля выходных, і які шануецца літоўскай дыяспарай ува ўсім сьвеце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG