Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удава Арафата лічыць, што яго атруцілі палёніем


Графіты з партрэтам Арафата
Графіты з партрэтам Арафата
Удава Ясіра Арафата мае намер да канца ліпеня дамагчыся пачатку судовага працэсу ў справе аб сьмерці экс-лідэра Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі, заявіў яе адвакат Марк Бонант у інтэрвію францускай газзэце «Матан», перадае Інтэрфакс.

«Спадарыня Арафат вырашыла падаць скаргу ў суд Францыі на працягу месяца», – заявіў юрыст, які заўважыў, што судовы працэс будзе запушчаны ў Францыі, бо Арафат памёр у францускім шпіталі.

На думку ўдавы, прычынай сьмерці Арафата магло быць атручваньне радыёактыўным палёніем. Яна выказалася за правядзеньне эксгумацыі цела мужа.

Суха Арафат мае намер разьмясьціць скаргу «на невядомых асобаў», што пацягне за сабой расьсьледаваньне, праверку дакумэнтаў шпіталя і допыт лекараў, у тым ліку швэйцарскіх экспэртаў.

Як паведамлялася, раней супрацоўнікі «Аль-Джазіры» правялі ўласнае расьсьледаваньне прычын сьмерці былога палестынскага лідэра, падчас якога яны адправілі яго асабістыя рэчы на экспэртызу ў Інстытут радыёфізыкі ў Лазане. Швэйцарскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што на вопратцы Арафата, а таксама ў вылучэньнях, поце, крыві і мачы было падвышанае ўтрыманьне радыеактыўнага элемэнта палёнія-210, што і магло стаць сапраўднай прычынай раптоўнай сьмерці палестынскага лідэра.

Былы палестынскі лідэр памёр у лістападзе 2004 году ў шпіталі пад Парыжам пасьля раптоўнай хваробы.

Чуткі аб магчымым атручэньні Арафата агентамі ізраільскага «Масаду» зьявіліся практычна адначасова зь яго сьмерцю. Пры жыцьці ён перажыў некалькі замахаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG