Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год цэны на праезд павялічылася ад 0,5 да 140%


За апошні год кошт праезду пасажырскім транспартам павялічыўся ад 0,5 да 140%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У першым паўгодзьдзі 2012 года ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2011 года кошт праезду пасажыраў чыгуначным транспартам у міжнародных цягніках узрос у 2,4 разы (на 140%), у прыгарадных цягніках — на 6,4%, унутры краіны — на 0,5%. Кошт праезду аўтамабілем — таксі павялічыўся ў 2,2 разы, аўтобусам прыгарадных зносінаў — у 2,1 разы, міжгароднім аўтобусам — у 2 разы, паветраным транспартам — у 1,9 разы, гарадзкім транспартам — у 1,8 разы.

У чэрвені цэны на квіткі ў міжнародных цягніках у параўнаньні з траўнем павялічыліся на 6,6%, таксі падаражала на 2,4%, цягнікі рэспубліканскага значэньня — на 1%, міжгародныя аўтобусы — на 0,6%.
XS
SM
MD
LG