Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя» — у абарону Мікалая Статкевіча


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» ініцыявала працэдуру тэрміновага рэагаваньня ў сувязі з сытуацыяй вакол Мікалая Статкевіча.

З 6 ліпеня былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч зноў патрапіў у турэмны карцэр. Прычына пакараньня невядомая.

Праваабаронцы з «Міжнароднай амністыі» заклікалі калегаў і партнэраў тэрмінова зьвяртацца ў Генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх беларускіх палітвязьняў. Зьвяртацца таксама прапануецца у міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і да амбасадаў сваіх краін, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.

Мікалай Статкевіч асуджаны за акцыю пратэсту пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году на найбольшы з усіх палітвязьняў тэрмін — 6 гадоў. У калёніі Мікалай Статкевіч быў прызнаны злосным парушальнікам і адпраўлены судом ў крытую Магілёўскую турму, дзе ўмовы значна горшыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG