Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Каваленка чакае сустрэчы з жонкай і дзецьмі


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Дазвол на сустрэчу са сваякамі 24-27 ліпеня атрымаў вязень Магілёўскай калёніі Сяргей Каваленка.

Актывіст КХП БНФ паведаміў пра гэта ў лісьце дамоў. Жонка вязьня Алена Каваленка даведалася таксама, што муж нарэшце атрымаў ад яе бандэроль з лекамі. Ёсьць і зьвесткі, якім Алена не ўзрадавалася.

«Наконт „злоснага парушальніка“ — пацьвердзіў гэта. Што яго камісія прызнала такім парушальнікам. Пасьля таго, як яму надалі такое „ганаровае“ званьне, вынесьлі яму яшчэ адно пакараньне — прызначылі яму дзяжурства, якога не павінна было быць, па-за чарговае, і скарацілі яму да 100 тысяч рублёў перадачу на месяц».

Паводле Алены Каваленкі яе мужа апошні раз пакаралі за тое, што ішоў па тэрыторыі калёніі па-за шэрагам.

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне парадку адбыцьця «хатняй хіміі» пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG