Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетні фэстываль адрозьніваецца ад папярэдніх куды большай колькасьцю харчовых «кропак», дзе круглыя суткі гандлююць алькаголем. Увечары аматары сьпіртовых напояў ад душы частуюцца, а ўночы іх затрымлівае міліцыя.

Сёлета ў суцэльную рэстарацыю пад адкрытым небам ператварылі ня толькі цэнтральныя вуліцы гораду, але й нядаўна адчынены парк Пераможцаў на беразе Дзьвіны. Уздоўж бліжэйшай да яго вуліцы Калініна таксама расьцягнуліся вулічныя кавярні.

Традыцыйна продаж алькаголю абмяжоўваюць на час канцэртаў ў 500-мэтровай зоне каля летняга амфітэатру. Але ў «Мікалаеўскім хутарку» усё адно гандлююць півам ды гарэлкай. А крыху далей ад фэстывальнага цэнтру алькаголь прадаецца без абмежаваньняў зранку да вечара.

Міліцыянтам нічога не застаецца, як толькі ўтаймоўваць тых, хто «перабраў лішку». Гэта стала галоўным заняткам міліцэйскіх патрулёў, сфармаваных ня толькі зь віцебскіх супрацоўнікаў МУС — іхных калегаў зьвезьлі на «Славянскі базар» з усяе вобласьці, і ўся міліцыя падчас фэстывалю працуе ў надзвычайным рэжыме.

XS
SM
MD
LG