Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генсэк ААН заклікаў Раду бясьпекі да "калектыўных дзеяньняў" у Сырыі


Кадр зь відэа зь меркаванымі ахвярамі сырыйскіх урадавых войскаў.

Кадр зь відэа зь меркаванымі ахвярамі сырыйскіх урадавых войскаў.

Генэральны сакратар ААН Бан Кі-мун заклікаў раду бясьпекі ААН да «калектыўных дзеяньняў», каб спыніць гвалт у Сырыі.

Раней міжнародны пасланец у Сырыі Кофі Анан асудзіў выкарыстаньне ўрадам танкаў і верталётаў падчас нядаўніх сутыкненьняў у сырыйскай правінцыі Хама, у якіх загінулі каля 200 чалавек. З асуджэньнем таксама выступілі ЗША і Эўразьвяз.

Урадавыя мэдыі прызналі вялікую колькасьць ахвяраў, але ўсклалі віну на «тэрарыстычныя групоўкі» і абвінавацілі апазыцыйныя мэдыі ў маніпуляцыях грамадзкай думкай.

Тым часам расейскае міністэрства замежных справаў заявіла, што ў гвалце вінаватыя «сілы, якія ня хочуць міру» і спрабуюць «сеяць міжэтнічную варожасьць». Масква, якая зьяўляецца найбліжэйшым саюзьнікам сырыйскага рэжыму, неаднаразова абвінавачвала сырыйскую апазыцыю ў правакаваньні гвалту, каб уцягнуць у канфлікт заходнія краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG