Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны рэгіён Віцебскай вобласьці прадставіў у фэстывальным горадзе свой «падворак» — экспазыцыю мясцовых адметнасьцяў і некалькі «харчовых кропак». З Полацку прывезьлі выставу «Народжаныя ў СССР».

Полацкі «падворак» выйшаў непадобны да ўсіх астатніх. Іншыя рэгіёны прадставілі пераважна этнаграфічныя экспазыцыі, прапануючы мінакам сфатаграфавацца ці то зь лялькамі ў нацыянальных строях, ці то ў інтэр’еры сялянскае хаты, ці то з фанэрнымі сьвінкамі, козачкамі ды кароўкамі.

З Полацку ж прывезьлі цэлы гістарычны «экскурс» — ад старажытнасьці да сучаснасьці. Найбольшая колькасьць экспанатаў нагадвае менавіта пра савецкую эпоху.

Чырвоныя сьцягі, плякаты «Кто работает в колхозе, в хлебе не нуждается», алімпійскі Мішка — вось тыя артэфакты, зь якімі мінакі фатаграфуюцца сёньня ў Віцебску на вуліцы Суворава. Вулічныя кавярні тут таксама аздобленыя адмыслова — плякатамі накшталт «Женщины в колхозе — большая сила» і фатаздымкамі часоў калектывізацыі.

Частка «гістарычнай экспазыцыі» з Полацку разьмясьцілася ў віцебскім парку Пераможцаў. Тут ахвотныя могуць выпіць піва ў кавярні, «аздобленай» знакамітым плякатам «Родина-мать зовёт!» і выявамі мэдалёў і ордэнаў. Прапануецца таксама сфатаграфавацца ў кампаніі лялькі-«франтавічкі», побач з баявым верталётам і гармонікам.


«Базарны» Віцебск

Праход па галоўнай вуліцы гораду — толькі праз КПП.

Праход па галоўнай вуліцы гораду — толькі праз КПП.

Барыс Хамайда нясе вахту на сваім заўсёдным месцы — у самым цэнры фэстывальнага Віцебску.

Барыс Хамайда нясе вахту на сваім заўсёдным месцы — у самым цэнры фэстывальнага Віцебску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG