Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сквэр на Русіянава расчысьцілі пад дом для спэцназу


На месцы сквэру будзе дом для спэцназу

На месцы сквэру будзе дом для спэцназу

Насуперак зваротам і пратэстам мясцовых жыхароў адна зь нешматлікіх зялёных зон ва Ўруччы ператварылася ў будаўнічую пляцоўку.

Там, дзе расьлі 30-гадовыя бярозы, экскаватары рыюць катлаван для будучага шматпавярховіка. З тэрыторыі былога сквэра дэмантавалі памятны знак герою Савецкага Саюзу генэралу Івану Русіянаву і байцам 100-й гвардзейскай дывізіі.

Гэты знак усталявалі жыхары Ўручча без узгадненьня зь мясцовай адміністрацыяй. Людзі неаднаразова патрабавалі афіцыйна надаць зялёнай зоне статус сквэра імя Русіянава і спыніць будаўніцтва дома. На лісты з такой прапановай у гарвыканкам ды іншыя інстанцыі станоўчага адказу жыхары не атрымалі.

Канфлікт ва Ўруччы цягнецца ня першы год. Жыхары сталічнага мікрараёну пратэстуюць супраць будоўлі дамоў на вуліцах Шугаева і Русіянава. Менскія гарадзкія ўлады тлумачаць жыхарам, што будаўніцтва ідзе ў рамках «ушчыльненьня» мікрараёну.

Там, дзе расьлі 30-гадовыя бярозы, экскаватары рыюць катлаван для будучага шматпавярховіка.

Там, дзе расьлі 30-гадовыя бярозы, экскаватары рыюць катлаван для будучага шматпавярховіка.

XS
SM
MD
LG