Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты: Інтэграцыя Пуціна супярэчыць плянам Кітая


Пра гэта заявіў доктар палітычных навук, дырэктар Аналітычнага цэнтру МДІМА (Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных дачыненьняў) Андрэй Казанцаў.

«Ідэя стварэньня Эўразійскага саюзу, выкладзеная расейскім прэм'ерам Уладзімерам Пуціным, падтрыманая прэзыдэнтамі Казахстана Нурсултанам Назарбаевым і Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, успрынятая ў Пэкіне вонкава спакойна, насамрэч, як адзначаюць аўтарытэтныя экспэрты, выклікала сур'ёзную занепакоенасьць Кітая, асабліва ў пляне пэрспэктыў рэалізацыі кітайскай мадэлі стварэньня зоны свабоднага гандлю ў рамках праекта ШАС, – цытуе Казанцава агенцтва Regnum. – Як вядома, у 2004 годзе кітайская вэрсія стварэньня такой зоны была адхіленая сярэднеазіяцкімі дзяржавамі-чальцамі ШАС і Расеяй. Сёньня ў Кітаі рыхтуецца новы варыянт праекту, і пляны Ўладзімера Пуціна ў справе эўразійскай інтэграцыі аб'ектыўна не стыкуюцца з кітайскімі стратагемамі рэгіянальнай інтэграцыі Сярэдняй Азіі».

Тым часам польскае выданьне «Polityka Wschodnia» ў аналітычным артыкуле пра расейскую геапалітыку адзначае, што ў Беларусі імкліва ўзмацняецца актыўнасьць Кітая, хоць на гэты момант яна і ня можа стаць рэальнай альтэрнатывай для Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG