Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі зьніжае стаўку рэфінансаваньня да 31% гадавых


Нацбанк Беларусі з 18 ліпеня 2012 году зьніжае стаўку рэфінансаваньня да 31% гадавых з 32% гадавых, якія дзейнічалі з 20 чэрвеня.


Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ва ўпраўленьні інфармацыі Нацбанку.

«Зьніжэньне ў ліпені 2012 году стаўкі рэфінансаваньня на 1 працэнтны пункт адпавядае антыінфляцыйнай накіраванасьці грашова-крэдытнай палітыкі і дазволіць захаваць жорсткія манэтарныя ўмовы шляхам падтрыманьня станоўчых рэальных значэньняў працэнтных ставак у эканоміцы», — адзначылі ў Нацбанку. Там выказалі ўпэўненасьць, што пры гэтым будзе «забясьпечана ня толькі надзейная абарона зьберажэньняў у беларускіх рублях ад інфляцыі, але і істотнае перавышэньне даходнасьці рублёвых укладаў над валютнымі дэпазытамі».

У Нацбанку таксама зьвярнулі ўвагу, што палітыка паступовага зьніжэньня стаўкі рэфінансаваньня праводзіцца на фоне захаваньня нізкай інтэнсіўнасьці інфляцыйных працэсаў, якая адпавядае прагнозным парамэтрам, і эфэктыўнай працы беларускіх прадпрыемстваў на зьнешніх рынках.

«Нягледзячы на рост узаемных ваганьняў крос-курсаў замежных валют на ўсясьветных рынках, станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі, якія перавысілі за студзень-май $3 млрд, і станоўчае сальда плацёжнага балянсу ў цэлым фармуюць устойлівую дынаміку абменнага курсу беларускага рубля», — адзначылі ў Нацбанку.

Раней Нацбанк зьніжаў стаўку рэфінансаваньня 20 чэрвеня 2012 году — да 32% гадавых. На працягу красавіка-траўня Нацбанк зьніжаў стаўку з хуткасьцю 2 працэнтныя пункты ў месяц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG