Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: пададзены першыя заяўкі на фармаваньне ініцыятыўных групаў


Першыя ў Берасьці заяўкі на фармаваньне ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты ад партыі БСДП(Грамада) Ігара Маслоўскага і Ганны Канюс паступілі ў акруговыя выбарчыя камісіі.

Як распавёў «Свабодзе» кіраўнік абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, спачатку гэтыя заяўкі адмаўляліся прымаць:

«Гэта аргумэнтавалі тым, што дакумэнты яны будуць прымаць толькі з 15 ліпеня. Аднак мы настойвалі, і ў выніку, пасьля кансультацыяў з прадстаўніком аблвыканкаму, нашы заяўкі прынялі. Тое, як прымалі ад нас заяўкі, ілюструе ўзровень кампэтэнцыі старшыняў камісіяў. Такое, каб не хацелі прымаць дакумэнтаў, у нас было ўпершыню».

Ганна Канюс кажа, што зьбіраецца ўдзельнічаць у гэтых выбарах да канца, каб данесьці да выбарцаў сваю пазыцыю:

«На падставе сацыял-дэмакратычных каштоўнасьцяў і патэнцыялу кампаніі „Гавары праўду“ мы хочам скарыстаць усе легальныя магчымасьці для працы зь людзьмі».

Ігар Маслоўскі і старшыня гарадзкой арганізацыі БСДП(Г) Ганна Канюс вылучаюцца адпаведна па другой і першай выбарчай акругах у Берасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG