Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арт Сядзіба зьнікла, каб адрадзіцца ў іншым месцы


Разьвітальная вечарынка з Арт Сядзібай. Фота Аляксандр Крупіна для Радыё Свабода
Разьвітальная вечарынка з Арт Сядзібай. Фота Аляксандр Крупіна для Радыё Свабода

12 ліпеня у «Арт Сядзібе» адбылася разьвітальная імпрэза — 23 ліпеня «Сядзібу» высяляюць з Куйбашава 22. Выступілі Паліна Рэспубліка, гурт «Голая Манашка», гурт Amaroka і іншыя.

Удзел у імпрэзе ўзялі больш за паўсотні чалавек, выступілі гурты, якія неаднаразова выступалі раней у Арт Сядзібе.

Як мы паведамлялі раней, гаспадарам загадана да 23 ліпеня вызваліць памяшканьне, якое займае гэтая творчая ўстанова. Адпаведны пісьмовы загад Паўлу Белавусу 25 чэрвеня ўручыла кіраўніцтва прадпрыемства «Гарызонт», дзе «Арт Сядзіба» арандуе памяшканьне ад сьнежня 2011 году.


Як паведаміў Радыё Свабода Павал Белавус, Арт Сядзіба зачыняецца, каб адчыніцца зноў у іншым месцы, а магчыма, і ў іншых гарадах. Белавус з паплечнікамі зьбіраюцца аднавіць працу з восені.

Паводле Белавуса, у дзень разьвітальнай вечарынкі, Арт Сядзібу наведалі чыноўнікі аддзелу культуры менскага гарвыканкаму, каб «разабрацца, чаму прыходзіць столькі лістоў у падтрымку Арт Сядзібы». Артсядзібаўцы заклікалі ўсіх неабыякавых дасылаць лісты ў гарвыканкам з заклікам паспрыяць гэтай культурніцкай установе.

У Арт Сядзібе адбылася прэзэнтацыя кніжкі пра Майстроўню, а таксама імпрэза, прысьвечаная 10-гадоваму юбілею кніжнай сэрыі Бібліятэкі Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG