Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле пастановы Міністэрства эканомікі, у Беларусі з 15 ліпеня павышаюцца на 10% адпускныя кошты на хлеб і батоны.

Гаворка ідзе пра хлеб жытні і жытні-пшанічны без дадатковай сыравіны або з дадатковай сыравінай айчыннай вытворчасьці, а таксама пра батоны і хлябцы з пшанічнай мукі з утрыманьнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй 14% вагой 300 г і больш.

Пастанова прынятая дзеля кампэнсацыі падаражаньня кошту сельскагаспадарчай сыравіны, скарачэньня стратнасьці вытворчасьці і насычэньня спажывецкага рынку сацыяльна значнымі відамі хлеба і хлебабулачных вырабаў з улікам прапаноў Мінсельгасхарча, паведамілі БелТА ў Міністэрстве эканомікі.
XS
SM
MD
LG