Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На відэа бачна маю машыну за царквой у Івянцы»


Пэр Кромвэл і пілёт Томас Мазэці

Пэр Кромвэл і пілёт Томас Мазэці

Адказваючы на пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі на «Свабодзе» Пэр Кромвэл, заснавальнік рэклямнага агенцтва «Тотал», якое арганізавала акцыю ў падтрымку дэмакратыі і свабоды слова ў Беларусі, перадаў Свабодзе некаторыя здымкі, якія падмацоўваюць доказы палёту швэдзкага самалёту над Беларусьсю.

Адказваючы на пытаньне наведніка Alex (Где обещанная полная запись полёта, господин Кромвелл? ) Пэр Кромвэл напісаў: «Ужо апублікавалі. Дарэчы, у 22.27 на другой стужцы вы можаце бачыць маю белую машыну, прыпаркаваную за царквой».



Адказваючы на пытаньні наведніка Anatol (Некоторые считают, что самолёт, который летал над Ивенцом, на самом деле белорусский. Как вы можете это опровергнуть? Если у вас доказательства пересечения границы?)

Пэр Кромвель адзначыў:

На той стужцы, што я здымаў з зямлі ў Івянцы, можна ідэнтыфікаваць наш самалёт. Глядзіце.

90 хвілінаў палёту швэдзкага самалёта

Хроніка плюшавай агрэсіі
XS
SM
MD
LG