Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цёплая вада — за беларускі верш


Наваполацкі сябар ТБМ прапанаваў ахвотным скарыстацца душам у сваёй кватэры, пакуль у іншых раёнах гораду адключана гарачая вада.

Плата за «памыўку» — чытаньне напамяць вершаў Янкі Купалы, Якуба Коласа або Максіма Танка.

«Ты добра адарваўся на канцэрце, але пот і адсутнасьць гарачай вады перашкаджаюць табе жыць? Ты плённа правеў час у спартзалі, удасканальваючы сваё цела, і ня маеш моцы грэць ваду на газе? Ты ўдарна адпрацаваў на заводзе тры нормы, але пэрспэктыва бульканьня ў начоўках цябе ня радуе? То ў нас для цябе ёсьць прапанова!Зь цябе адзін верш напамяць ад клясыкаў беларускай літаратуры! З нас — душ з гарачай вадой!» — так гучыць прапанова ў суполцы Вконтакте Наваполацкага ТБМ.

Сябры апавядаюць, што прапанова гэтая ў хлопца — гаспадара новай кватэры ў Наваполацку, сасьпела яшчэ летась. Сёлета, калі сьпёка ў апошнія дні стала дужа адчувальнай, ён наважыўся выкласьці запрашэньне ў сеціве. Першапачаткова за гарачы душ меркавалася «браць» па тры вершы беларускіх клясыкаў, аднак цяпер «кошты зьніжаныя» да аднаго.

Пакуль што землякі не сьпяшаюцца скарыстаюцца гасьціннай прапановай. Хаця гаспадар прапануе яшчэ й кубак гарбаты пасьля душу, і невялікі сувэнір на памяць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG