Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыляцеў новы амбасадар Вялікабрытаніі


Тры лішнія гадзіны чакалі ў менскім аэрапорце супрацоўнікі амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі свайго новага кіраўніка — Бруса Бакнэла. Самалёт, на якім прыляцеў у Менск дыплямат, спазьніўся.

Брус Бакнэл зьяўляецца кар’ерным дыпляматам, У Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі ён працуе з 1985 году. Раней працаваў у брытанскіх амбасадах у Ярданіі, Італіі і Гішпаніі, а таксама на розных пасадах у МЗС.

Жанаты, мае двух сыноў. Брус Бакнэл зьмяніў на пасадзе амбасадара Розмары Томас.

Гэтым летам у Беларусі як ніколі вялікая ратацыя замежных дыпляматаў. Скончыліся кадэнцыі ў амбасадараў Вугоршчыны, Нямеччыны, Літвы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, новыя кіраўнікі чакаюцца таксама ў дыпмісіях ЗША, Расеі і, магчыма, Чэхіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG