Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі за выбарамі апрабуюць навейшыя тэхналёгіі


У Беларусі ізноў запрацаваў сайт ElectBY. org — інтэрнэт-плятформа для збoру інфармацыі аб выбарчых парушэньнях — паведамляе рэсурс Netprophet, прысьвечаны разьвіцьцю тэхналёгіяў у галіне мэдыяў.

Плятформа ElectBY, створаная для назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі ў сьнежні 2010 году, апошнія 16 месяцаў была неактыўная. Цяпер яна распачынае назіраньне за сёлетняй парлямэнцкай кампаніяй.

ElectBY. org выкарыстоўвае інтэрнэт-тэхналёгію Ushahidi, што дазваляе апэратыўна зьбіраць, фільтраваць і гуртаваць паведамленьні аб парушэньнях, публікуючы іх затым у сацыяльных сетках.

Назіральнікі адзначаюць, што гэта можа дазволіць хутка даносіць інфармацыю аб парушэньнях да шырокіх колаў людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG