Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку патрабавалі вызваліць Міколу Статкевіча


Актывісты суполкі «Свабодны рэгіён» тройчы вывешвалі расьцяжку «Свабоду Статкевічу!» у розных месцах гораду.

Гэта новая тактыка, патлумачыў актывіст «Свабоднага рэгіёну» Яўген Парчынскі:

«Мы не хацелі пакідаць расьцяжку ў адным месцы, каб яе забралі ці міліцыянты, ці нехта іншы. Таму яе перавешвалі: паўгадзіны яна правіcела ў адным людным месцы Наваполацку, паўгадзіны ў другім, паўгадзіны ў трэцім».

Нікога з актывістаў падчас акцыі не адсачылі і не затрымалі, паведаміў спадар Парчынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG