Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарсуд адмовіў у задавальненьні скаргі Алеся Бяляцкага наконт пені


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

12 ліпеня ў Менскім гарадзкім судзе была разгледжаная скарга Алеся Бяляцкага на рашэньне Першамайскага суду Менску аб спагнаньні зь яго больш як 140 мільёнаў рублёў у якасьці пені за несвоечасовую сплату падаткаў зь вялікіх прыбыткаў.

Першапачаткова раённы суд пастанавіў спагнаць з Алеся Бяляцкага больш за 352 мільёны рублёў, але потым праіндэксаваў выплату да сумы ў 750 мільёнаў рублёў. У сваю чаргу, інспэкцыя па падатках і зборах Першамайскага раёну прызначыла пеню за нясвоечасовую сплату падаткаў у 140 мільёнаў рублёў. Абаронца Алеся Бяляцкага ў Менскім гаспадарчым судзе спрабаваў давесьці неправамернасьць такога рашэньня, аднак гарадзкія судзьдзі скаргу адхілілі.

Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі адбывае пакараньне ў выглядзе 4,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі. На судзе праваабаронца даводзіў, што ўсе атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсіяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG