Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 ліпеня: «Басовішча» ў Гарадку і Міжнародны кінафэстываль ў Адэсе


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

У Беларусі воблачна і сонечна, тэмпэратура ўначы +18, удзень +22.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Гарадку на Беласточчыне (Польшча) пачнецца «Басовішча» — Фэстываль музыкі маладой Беларусі. Праграма фэсту http://basowiszcza. org/index. php? id=prahrama.

У Віцебску да 18 ліпеня працягваецца «Славянскі базар».

У Адэсе ва Ўкраіне адкрываецца Міжнародны кінафэстываль, сярод краін-удзельнікаў заяўленая Беларусь.

Чарнагорыя адзначае Дзень дзяржавы.

***

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1260 — бітва пры Дурбэ ў цяперашняй заходняй Латвіі паміж войскамі Тэўтонскага ордэну з войскам ліцьвінаў (Lethowinos). Бітва скончылася поўнай перамогай ліцьвінаў.

1772 — Джэймс Кук выправіўся ў кругасьветнае плаваньне.

1908 — у Лёндане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», арганізаваны Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1828 — Iван Малышэўскi, гісторык царквы, славяназнавец, асьветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы на Наваградчыне ў сям’i сьвятара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Менскую духоўную сэмінарыю i Кіеўскую духоўную акадэмію, дзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысэртацыю «Александрыйскі патрыярх Мялеці Пігас». Сярод яго прац «Творы сьв. Кірылы Тураўскага з апісаньнем яго жыцьця» (1878), «Кірыл i Мяфодзі» (1885). Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расеі, аднак схільнасьцяў да расейскага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве.

1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзеяч, родны брат Якуба Коласа.

У гэты дзень памерлі:

1793 — Жан-Поль Марат, адзін з правадыроў Вялікай Францускай Рэвалюцыі.

1868 — Канстанцін Тышкевіч, беларускі археоляг. Разам з братам стварыў Музэй старажытнасьцяў у Лагойску.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Баязьлівасьць саміх народаў — вось што дае магчымасьць каваць для іх ланцугі.

Жан-Поль Марат


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


«Маўклівая акцыя» 13 ліпеня, онлайн рэпартаж

Гомель: «Няўжо будуць хапаць і за маўчаньне?»

Мікіта Ліхавід выйдзе з карцэру 20 ліпеня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG