Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праскія ўкраінцы моляцца і мітынгуюць за мову


У Празе ў грэка-каталіцкім катэдральным саборы Сьвятога Клімэнта сёньня адбылася імша ў падтрымку ўкраінскай мовы. Пасьля набажэнства адбыўся мітынг у абарону ўкраінскай мовы, які арганізавала міжнародная грамадзкая арганізацыя «Украінская эўрапейская пэрспэктыва».

У акцыі ўзялі ўдзел таксама сябры Аб’яднаньня ўкраінак у Чэскай Рэспубліцы, журналісты праскай «Украінскай газэты», выкладчыкі і студэнты Карлавага унівэрсытэту ў Празе.

Удзельнікі акцыі трымалі ў руках лёзунгі «Рукі прэч ад ўкраінскай мовы», «Пакуль жыве Ўкраіна, жыве ўкраінская мова», «Украінай павінны кіраваць украінцы».

У маніфэстацыі ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Учора іншая акцыя ў падтрымку ўкраінскай мовы адбылася ў Празе ля амбасады Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG