Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ярмошына пабачыць Эўропу, якая ня хоча бачыць яе


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўдзельнічае ў сэмінары АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі», які адбудзецца 12–13 ліпеня.

«Магу пацьвердзіць, што Ярмошына зарэгістравалася на мерапрыемства. Але яна не атрымлівала запрашэньня ад АБСЭ. Удзел у мерапрыемстве вольны для грамадзкасьці і асобаў, якія прадстаўляюць НДА. Любы зацікаўлены, хто можа дадаць свой унёсак, можа зарэгістравацца онлайн, а пасьля наведаць канфэрэнцыю», — паведаміў Эўрарадыё прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Томас Рымэр.

Лідзіі Ярмошынай забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Рымэр кажа, што пра шэнгенскую візу Ярмошынай «лепш запытацца ў аўстрыйскім урадзе, які вырашае, выдаваць візу ці не».

Як неўязныя трапляюць у Эўразьвяз

3 сакавіка 2012 году старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, якому забаронены ўезд у ЭЗ, наведаў Рым. Падрабязнасьці камандзіроўкі невядомыя. Тады ў амбасадзе Італіі ў Менску запэўнілі, што візы Зайцаву не выдавалі.

У студзені 2012-га тагачасны міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, прозьвішча якога таксама ў сьпісе неўязных, наведваў Францыю. Віза была выдадзена на просьбу Інтэрполу. У амбасадзе Францыі тады растлумачылі, што візавыя санкцыі ЭЗ ня дзейнічаюць, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацыяў. Прадстаўнікі амбасады запэўнілі, што афіцыйныя асобы Францыі не сустракаліся з Куляшовым.

12 жніўня 2001 году намесьніцу міністра юстыцыі Беларусі Алу Бодак не пусьцілі ў Літву.

Літоўскія памежнікі таксама вырашылі вярнуць назад у Беларусь судзьдзю Вярхоўнага суду Аляксея Рыбакова (раней ён асудзіў экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна) і двух дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Дата, калі Рыбакоў спрабаваў уехаць у Літву, не называецца.

Візу Бодак атрымала дзякуючы памылцы ў трансьлітарацыі яе прозьвішча.

«Гэта здарылася з-за некалькіх памылак у шматузроўневай сыстэме выдачы візаў і пропуску асобаў у Шэнгенскую прастору, у якой (сыстэме. — РС) удзельнічаюць шматлікія ўстановы Літвы», — заявілі тады ў МЗС Літвы.

У 2002 годзе Аляксандар Лукашэнка, якому забаронены ўезд у ЭЗ, адпачываў у Аўстрыі. Ён наведаў гэтую краіну на запрашэньне аўстрыйскага Нацыянальнага алімпійскага камітэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG