Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва баіцца «беларускага сцэнара» ва Ўкраіне


Аляксандар Лукашэнка і Дяля Грыбаўскайце, 2009 год
Аляксандар Лукашэнка і Дяля Грыбаўскайце, 2009 год
Літва баіцца, што калі Захад страціць цярпеньне ў зьвязку з паводзінамі Кіева, то ва Ўкраіне можа паўтарыцца «беларускі сцэнар», які выяўляецца ва ўзмацненьні ўплыву Расеі, сказаў дарадца прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце Дарус Сямашка, паведамляе партал DELFI.

«На жаль, падзеі ва Ўкраіне складваюцца ня так, як мы хацелі», – сказаў Сямашка брусэльскім журналістам, якія знаходзяцца ў Літве.

«На Захадзе цярпеньня ўсё менш і менш. І мы сапраўды можам убачыць беларускі сцэнар. У нас не было цярпеньня з Украінай, не было цярпеньня зь Беларусьсю, з прэзыдэнтам Беларусі Лукашэнкам, зачынілі дзьверы для перамоваў», – сказаў дарадца прэзыдэнта.

Гаворачы аб візыце Грыбаўскайце ў Менск у 2010 годзе, Сямашка сказаў, што Лукашэнку перадалі, што ён павінен на выбарах прытрымлівацца стандартаў ЭЗ і правесьці адпаведныя выбары – тады адпаведныя крокі распачне і ЭЗ.

«На жаль, гэта не спрацавала. Быць можа, са свайго боку мы былі занадта нецярплівымі. Працуючы з апазыцыяй, быць можа, занадта шмат надзей зь ёй зьвязвалі. Цяпер лягчэй гаварыць з пазыцыі часу, але, быць можа, іншая тактыка больш бы сябе апраўдала. Калі б было менш амбіцый, быць можа, можна было дамовіцца з Лукашэнкам аб дыялёгу», – сказаў Сямашка.

Паводле яго слоў, ЭЗ хацеў «усё і адразу». «Лукашэнка спалохаўся, ён пачаў паводзіць сябе нерацыянальна, і мы канчаткова зачынілі дзьверы. І што здарылася: ён паехаў у Расею. Ён прадаў частку маёмасьці, але стаў больш залежаць ад Расеі», – сказаў ён.

«Мы рухаемся наперад да таго ж сцэнары з Украінай», – сказаў Сямашка.

Украінскія ўлады апошнім часам Захад крытыкуе за іх стаўленьне да апазыцыі, бо ў турме знаходзіцца экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG