Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік АБСЭ: «Мы Ярмошыну ў Вену не запрашалі»


Лідзія Ярмошына

Лідзія Ярмошына

Прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Томас Рымэр распавёў абставіны зьяўленьня ў Вене на канфэрэнцыі па назіраньні за выбарамі старшыні Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзіі Ярмошынай.

«Магу пацьвердзіць, што Ярмошына зарэгістравалася на мерапрыемстве. Але яна не атрымлівала запрашэньня ад АБСЭ. Удзел у мерапрыемстве вольны для грамадзкасьці і асобаў, якія прадстаўляюць недзяржаўныя арганізацыі. Любы зацікаўлены, хто можа зрабіць свой унёсак, можа зарэгістравацца онлайн, а потым наведаць канфэрэнцыю», — паведаміў спадар Томас Рымэр «Эўрарадыё».

Томас Рымэр мяркуе, што Лідзія Ярмошына, якая ёсьць неўязной у краіны Эўразьвязу, атрымала шэнгенскую візу ў амбасадзе Аўстрыі ў Беларусі.

Паводле крыніцаў у Цэнтравыбаркаме, адтуль АБСЭ заявілі, што альбо ў канфэрэнцыі па выбарах ад Беларусі будзе ўдзельнічаць кіраўніцтва Цэнтравыбаркаму, альбо ніхто.

Канфэрэнцыя «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі» пройдзе ў сталіцы Аўстрыі 12-13 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG