Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: БНФ і АГП ня згодныя з тым, як сфармаваныя камісіі


АГП і БНФ абскардзілі ў абласным судзе рашэньні Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваньні акруговых камісіяў.

Ніводнага з вылучэнцаў абедзьвюх партый у склад камісіі не ўключылі.

Ад абласной арганізацыі БНФ у склад акруговых камісій было вылучана 9 сяброў партыі, а ад АГП — 7. На сайце Гарадзенскага аблвыканкаму паведамляецца, што з 169 сяброў акруговых камісіяў 137 — сябры палітычных партый і аб’яднаньняў.

Паводле кіраўніка абласной арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова, пры фармаваньні камісіяў не прагучала ніякіх канкрэтных довадаў, чаму сябры іхняй партыі ня могуць быць уключаныя ў склад камісіяў. Таму высьвятляць прычыны гэткай дыскрымінацыі партыйцы будуць праз суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG