Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Амбасовішча» на Старавіленскай


11 ліпеня ў амбасадзе ЗША на Старавіленскай вуліцы ў Менску прайшло «Амбасовішча».

Раней гэтае сьвята незалежнай і забароненай беларускай культуры праходзіла ў рэзыдэнцыі пасла ў Раўбічах, але пасьля скарачэньня амбасады мусіла перамясьцца ў сталіцу.

Удзел у імпрэзе ўзялі каля 200 прадстаўнікоў незалежнай культуры, а таксама грамадзкія дзеячы.

Адкрыў «Амбасовішча» часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан. Ён сказаў, што тут, на тэрыторыі амбасады ЗША, няма ніякіх забаронаў. І гэтая імпрэза праводзіцца для таго, каб падтрымаць творцаў, магчымасьць якіх рэалізаваць сябе абмежаваная дзяржавай.

Вёў мерапрыемства Алесь Круглякоў, былы вядомы тэлевізійны вядоўца.

Пасьля выступу Майкла Скэнлана пачалася музычная частка. Яна праходзіла ў акустычным фармаце. Былі запрошаныя заграць «Крама», IQ48, «Палац», Neuro Dubel, Зьміцер Вайцюшкевіч.

Сярод запрошаных — гурт «Амарока», днямі быў забаронены яго канцэрт з вусатай вечарынкай.

Сёлетняе «Амбасовішча» прысьвечана 20-годзьдзю адкрыцьця афіцыйнага прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі.

Майкл Скэнлан і саліст гурту Litesound Дзьмітрый Каракін.

Майкл Скэнлан і саліст гурту Litesound Дзьмітрый Каракін.

Сяргей Гудзілін (справа) прадставіў свой праект Blacklist. Зьлева — вядоўца Алесь Круглякоў.

Сяргей Гудзілін (справа) прадставіў свой праект Blacklist. Зьлева — вядоўца Алесь Круглякоў.

Гурт «Амарока».

Гурт «Амарока».

Генадзь Бураўкін і Зінаіда Бандарэнка.

Генадзь Бураўкін і Зінаіда Бандарэнка.

Зьміцер Вайцюшкевіч.

Зьміцер Вайцюшкевіч.

Гурт «Крама».

Гурт «Крама».

XS
SM
MD
LG