Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 тысяч сырыйцаў уцяклі ў Турцыю


Турцыя часова зачыніла мяжу для сырыйскіх уцекачоў.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Стамбуле, турэцкі памежны прапускны пункт Джыльвегезю ў паўднёва-ўсходняй правінцыі Хатай быў зачынены пасьля таго, як сырыйскія вайскоўцы абстралялі турэцкі грузавік з уцекачамі, якія кіраваліся ў Турцыю. Кіроўца грузавіка быў дастаўлены ў шпіталь, аднак ад атрыманых раненьняў сканаў. У ноч на сераду ў краіну прыбыла новая група сырыйскіх уцекачоў – каля пяцісот чалавек, у тым ліку афіцэры, якія дэзэртавалі з арміі Башара Асада. На гэты момант у Турцыі знаходзяцца, паводле розных зьвестак, ад трыццаці да трыццаці чатырох тысячаў сырыйцаў. Для іх створаныя 6 намётавых лягераў у правінцыі Хатай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG