Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 12 ліпеня: пачатак «Славянскага базару», Ярмошына – ў Вене, 50 гадоў першага канцэрту Rolling Stones, дзень нараджэньня Абэцэдарскага


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура плюс 19 – 25.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Віцебск, пачатак фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар». У канцэрце ў першы дзень возьмуць удзел Аляксандар Рыбак, Крыс Норман, Саманта Фокс і іншыя артысты.

Вена, канфэрэнцыя АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі», у якой ад Беларусі бярэ ўдзел кіраўніца Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Ялта, сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Віктара Януковіча і Ўладзімера Пуціна.

Кіеў, візыт ва Ўкраіну міністра замежных справаў Ізраілю Авігдора Лібэрмана

***

Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1962 – першы канцэрт «Rolling Stones» у Лёндане.

1988 – абласная рада Нагорнага Карабаху абвясьціла аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

1990 – была падпаленая і згарэла царква Праабражэньня Гасподняга на гары Грабарцы, сьвятое месца для праваслаўных Польшчы

2009 – Даля Грыбаўскайце абраная прэзыдэнтам Літвы.

У гэты дзень нарадзіліся:

100 да н.э. – Гай Юлі Цэзар, рымскі дыктатар.

1884 – Амедэа Мадыльяні, італьянскі мастак.

1916 – Лаўрэнці Абецэдарскі, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1536 – Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

1804 – Аляксандар Гамільтан, амэрыканскі палітык, першы міністар фінансаў ЗША, загінуў на дуэлі.

1843 – Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Вялікія справы трэба рабіць, а не абдумваць іх бясконца.
Гай Юлій Цэзар

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

«Нашай Нівы» не закрываюць. Пакуль

Вячаслаў Дзіянаў: "Мы выходзім, каб Лукашэнка сышоў назаўсёды"

Умовы ў Мытным зьвязе дыктуе Расея
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG