Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Капітан Costa Concordia папрасіў прабачэньня


Франчэска Скетына ў момант затрыманьня
Франчэска Скетына ў момант затрыманьня
Капітан круізнага ляйнэра Costa Concordia, які пацярпеў крушэньне ў Тырэнскім моры, папрасіў прабачэньня ў пацярпелых і сваякоў загінулых. У выніку катастрофы 13 студзеня карабель сеў на вобмель і перакуліўся каля выспы Джыльі, загінулі 32 чалавекі.

Капітан Франчэска Скетына ў тэлевізійным інтэрвію прызнаў сваю адказнасьць за крушэньне. Капітан абвінавачваецца ў датычнасьці да ненаўмыснага забойства, да крушэньня судна, і ў тым, што пакінуў карабель да таго, як былі эвакуяваныя больш за чатыры тысячы пасажыраў і чальцы экіпажу.

На мінулым тыдні Скетына быў вызвалены з-пад хатняга арышту, але яму забаронена пакідаць яго родны горад пад Нэапалем, пакуль не завершыцца сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG