Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аятала заклікае рыхтавацца да канца сьвету


Аятала Алі Хамэнэі

Аятала Алі Хамэнэі

Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі ўпершыню заклікаў свой народ рыхтавацца да вайны і канца сьвету. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

У нядаўнім пасланьні іранцам Хамэнэі таксама заклікаў сваю паству чакаць прыходу 12-га, «схаванага», імама Махдзі. Паводле вераваньняў шыітаў, ён павінен прыйсьці падчас Апошняга суду для выратаваньня сьвету і ўстанаўленьня ісламскага сусьветнага парадку.

«Пытаньне аб імаме Махдзі ўяўляе найбольшую важнасьць, і аб яго прыходзе выразна сказана ў вучэньні нашай сьвятой рэлігіі», – сказаў Хамэнэі.

Духоўны лідэр адзначыў, што сёньня доўг іранцаў – «рыхтавацца да прыходу вялікага лідэра». «Калі мы лічым сябе ваярамі дванаццатага Імама, то павінны быць гатовыя да вайны», – дадаў ён.

«Пад кіраўніцтвам Алаха і зь Яго нябачнай дапамогай мы зробім так, што ісламская цывілізацыя пераможа на сусьветнай арэне. Гэта наш лёс», – сказаў аятала.

Іранскія ўлады распаўсюджваюць брашуру «Апошнія шэсьць месяцаў» сярод сваіх вайскоўцаў, падахвочваючы іх рыхтавацца да прыходу імама і да супрацьстаяньня Захаду. Акрамя таго, іранская рэвалюцыйная гвардыя ў мінулую нядзелю папярэдзіла ЗША і Ізраіль, што ім прыйдзецца толькі здагадвацца, якія боегалоўкі будуць несьці накіраваныя на іх іранскія ракеты.

Іран ужо мае ракеты сярэдняй дальнасьці, якія могуць далятаць да Ізраіля і нават да краін Паўднёвай Эўропы.

Пад кіраўніцтвам Хамэнэі ў Іране было адкрыта некалькі цэнтраў па вывучэньні і зборы інфармацыі аб прыходзе Махдзі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG