Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: працяг супрацьстаяньня


Канстытуцыйны суд Эгіпту прыпыніў дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу аб аднаўленьні працы парлямэнту. За некалькі гадзін да гэтага парлямэнт правёў кароткае пасяджэньне і накіраваў у Канстытуцыйны суд адпаведны запыт.

Раней у чэрвені Канстытуцыйны суд Эгіпту выявіў супярэчнасьці ў законе аб выбарах. На падставе гэтай пастановы Вышэйшая ваенная рада Эгіпту прызнала вынікі выбараў, якія адбыліся ў студзені, несапраўднымі, распусьціла парлямэнт і ўзяла на сябе заканадаўчыя паўнамоцтвы.

Прэзыдэнт Мухамэд Мурсі, абраны напрыканцы чэрвеня, на мінулым тыдні выдаў указ, паводле якога парлямэнт павінен працаваць, пакуль ня будзе прынятая новая Канстытуцыя краіны і ня будзе абраны новы парлямэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG