Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: першая скарга на старшыню акруговай камісіі


Іван Бедка

Іван Бедка

Слонімскі актывіст Іван Бедка напісаў скаргу на кіраўніцу спраў райвыканкаму, якая абраная старшынёй Слонімскай выбарчай акруговай камісіі № 58, Алену Мачаліну. Яна спрабавала не дапусьціць назіральнікаў ад выбарцаў на першае пасяджэньне акруговай камісіі.

У кнізе скаргаў і прапаноў райвыканкаму Бедка напісаў, што, маючы на руках пратаколы з подпісамі выбарцаў пра вылучэньне іх на пасяджэньне акруговай выбарчай камісіі, зьвярнуўся да Алены Мачалінай з пытаньнем пра час правядзеньня пасяджэньня.

Мачаліна адказала, што ня ведае, калі і дзе адбудзецца пасяджэньне. Аднак яно пачалося літаральна праз гадзіну. На гэтым паседжаньні Мачаліна, як і летась, была абраная старшынёй камісіі.

Бедка ў скарзе напісаў, што спадарыня Мачаліна абыякава ставіцца да сваіх службовых абавязкаў.
XS
SM
MD
LG