Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія БДІПЧ АБСЭ прыедзе на наступным тыдні


Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ ўжо атрымала запрашэньне ад беларускіх уладаў прыняць удзел у назіраньні за чарговымі парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

«На наступным тыдні ацэначная місія наведае Беларусь, каб сустрэцца з усімі зацікаўленымі ў выбарчым працэсе бакамі, у тым ліку з прадстаўнікамі ўраду, палітычных партыяў, грамадзянскай супольнасьці і СМІ», — паведаміў прэсавы сакратар БДІПЧ АБСЭ Томас Рымэр.

Пасьля перамоваў у Менску місія падрыхтуе справаздачу з рэкамэндацыямі, ці праводзіць БДІПЧ назіраньне за выбарамі і ў якім фармаце гэта рабіць.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 23 верасьня, нагадвае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG