Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень народанасельніцтва і рэпрадуктыўнае здароўе


Сёлета насельніцтва сьвету налічвае 7 мільярдаў чалавек. Яшчэ ў 1950 годзе нас было 2.5 мільярдаў. У 1989 годзе Рада кіраўнікоў праграмы разьвіцьця ААН прапанавала абвясьціць 11 ліпеня Сусьветным днём народанасельніцтва.

Дэвіз сёлетняга дня народанасельніцтва: «Усеагульны доступ да паслуг у галіне рэпрадуктыўнага здароўя.»

У інфармацыйных матэрыялах, падрыхтаваных ААН да гэтага дня, адзначаецца, што праблемы рэпрадуктыўнага здароўя застаюцца галоўнай прычынай дрэннага здароўя і сьмерці жанчын дзетанараджальнага ўзросту ва ўсім сьвеце. 222 мільёны жанчын на плянэце, якія хацелі б пазьбегнуць цяжарнасьці або адтэрмінаваць яе, ня маюць доступу да сродкаў эфэктыўнага плянаваньня сям’і. Акрамя таго,

-Кожны год па ўсім сьвеце 287 тысяч жанчын паміраюць ад прычын, зьвязаных з цяжарнасьцю. Асноўныя з гэтых прычын — крывацёк, інфэкцыі, аборты, высокі крывяны ціск і ўскладненыя роды.

-10-15 мільёнаў жанчын пакутуюць ад цяжкіх ці працяглых хваробаў або інваліднасьці, выкліканай ускладненьнямі ў час цяжарнасьці ці родаў.

-15% усіх цяжарных жанчын перажываюць патэнцыйна небясьпечныя для жыцьця ўскладненьні падчас родаў, і тым ня менш, вялікая частка жанчын ня мае доступу да акушэрскай дапамогі.

- Палова ўсіх выпадкаў мацярынскай сьмяротнасьці прыпадае на першыя 24 гадзіны пасьля родаў, калі доступ да неадкладнай мэдычнай дапамогі зьяўляецца абсалютна крытычным.

- Амаль 40% жанчын у краінах разьвіцьця нараджаюць дзяцей без прысутнасьці мэдсястры, акушэркі або лекара.

- Штогод у разьвіцьцёвых краінах робіцца ад 20 да 40 мільёнаў абортаў.

- Штогод 47 тысяч жанчын у сьвеце паміраюць у выніку небясьпечных абортаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG